Аператыўнае кіраўніцтва тэхналагічным працэсам вытворчасці і размеркавання электрычнай энергіі да 1988 года ажыццяўляла Галоўная дыспетчарская служба, якая разам з іншымі тэхналагічнымі службамі ўваходзіла ў склад галоўнага вытворчага ўпраўлення энергетыкі і электрыфікацыі Беларускай ССР (Белгалоўэнерга).
У працэсе рэарганізацыі кіравання электраэнергетыкай Савецкага Саюза і ў мэтах паляпшэння аператыўнай працы і ўдасканалення структуры аператыўнага кіравання энергасістэмамі 29 жніўня 1988 года міністрам энергетыкі і электрыфікацыі СССР быў выдадзены загад № 409, у адпаведнасці з якім Белгалоўэнерга ператваралася ў беларускае тэрытарыяльнае энергетычнае аб'яднанне (ТЭА Беларусэнерга). У складзе ТЭА Беларусэнерга было створана ў якасці структурнай адзінкі Аб'яднанае дыспетчарскае ўпраўленне энергасістэмамі беларускай СССР (АДУ БССР).
Першым кіраўніком АДУ БССР загадам Міністра энергетыкі і электрыфікацыі СССР быў прызначаны Вержбаловіч Анатоль Уладзіміравіч.
1 лістапада 1988 года АДУ БССР прыступіла да аператыўнага кіравання Беларускай энергасістэмай. У структуры АДУ БССР былі створаны службы:
- аператыўна-дыспетчарская;
-
аптымізацыі энергетычных і электрычных рэжымаў;
-
рэлейнай абароны і супрацьаварыйнай аўтаматыкі;
-
тэлемеханікі і сувязі;
-
вылічальнай тэхнікі.